Спадчына: Брэсцкая гарадская бальніца хуткай медыцынскай дапамогі
Серада, 19 Сакавік 2014 17:39
1 снежня 2013 г. – 80 гадоў з часу адкрыцця ў Брэсце станцыі па аказанні хуткай дапамогі хворым (1933)
Гісторыя Брэсцкай бальніцы хуткай дапамогі бярэ свае вытокі з далёкіх 1930-х гадоў. 1 снежня 1933 года ў Брэсце-над-Бугам была створана станцыя па аказанні хуткай дапамогі хворым. Будынак бальніцы быў пабудаваны па новай вулiцы ў заходняй частцы горада ў 1935 годзе. У новым будынку змяшчалася таксама станцыя па аказанню хуткай дапамогі, а пасля рэканструкцыі ў 1939 годзе ўстанова мела 250 ложкаў.